Вход

Концерт

Музычная імпрэза «Беларускія віртуозы» з удзелам ансамбля салістаў «Класік-Авангард»

Минск

Описание

А ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча зноў прагучыць музыка! Гэтым разам 14 чэрвеня а 18-й гадзіне ансамбль салістаў «Класік-Авангард» пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай выступіць з праграмай «Беларускія віртуозы»:

К. Дэбюсі. Саната для віяланчэлі і фартэпіяна рэ мінор у 3-х частках. Выканаўцы — лаўрэаты міжнародных конкурсаў Юлія Ражкоўская (віяланчэль) і Вераніка Кунічкіна (фартэпіяна).

Т. Хаута-ахо. Кадэнцыя для кантрабаса сола. Выканаўца — Кірыл Валюкевіч (кантрабас).

Э. Ізаі. Саната для двух скрыпак ля мінор. Выканаўцы — лаўрэаты міжнародных конкурсаў Юрый Каліноўскі (скрыпка) і Марыя Доўжык (скрыпка).

Ф. Крэйслер. Цыганка. Салістка — лаўрэат міжнародных конкурсаў Караліна Дыба (скрыпка).

І. Брамс. Скерца. Салістка — лаўрэат міжнародных конкурсаў Ліяна Іофе (скрыпка).

П. Сарасатэ. Цыганскія напевы. Салістка — лаўрэат міжнародных конкурсаў Алеся Носава (скрыпка).

Д. Лаўрэльо. Фантазія на тэмы оперы Дж.Вердзі «Травіята». Саліст — лаўрэат міжнародных конкурсаў Кірыл Целяпнёў (кларнет).

К. Сен-Санс. Тарантэла. Салісты — лаўрэаты міжнародных конкурсаў  Вікторыя Янушкевіч (флейта) і Кірыл Целяпнёў (кларнет).

Дырыжор і вядучая канцэрта — Людміла Каліноўская.

Прыходзьце ў Дом паэта, каб атрымаць асалоду ад музычных твораў, якія прагучаць гэтым чэрвеньскім вечарам.

Дата премьеры

14 июня 2025

Место

Музей М.Богдановича ул. Богдановича, 7а

Стоимость билета

20 руб

Другие события

В кинотеатрах