Вход

Концерт

Музыка душы. Роднае

Минск

Описание

Жывая музыка! Непараўнальна прыгожая, таямніча прывабная, выключна эмацыянальная! А зараз яшчэ і свая — родная!

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы збірае сваіх гасцей
на прэм’еру музычнага прадстаўлення «Музыка душы. Роднае». Душа народа — гэта яго песні і музыка. І мы спадзяемся, што наш музычны перформанс прынясе вялікае задавальненне і выклікае самыя тонкія пачуцці.

Музычнае прадстаўленне складзена з мелодый, якія добра знаёмы кожнаму
з нас з самага дзяцінства. Гэта і народныя творы, і вядомыя песні, кожная з якіх — прызнанне ў любві нашай Радзіме. Артысты аркестра Купалаўскага тэатра разам
з акцёрамі нашай трупы падораць вам натхненне і радасць, якія выклікаюць музыка і паэзія нашай краіны.

Запрашаем вас, нашы шаноўныя гледачы, у Камінную залу Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы на музычнае прадстаўленне «Музыка душы. Роднае».

Чакаем вас!

Дата премьеры

10 июня 2024

Место

Театр им. Я. Купалы ул. Энгельса, 7

Стоимость билета

12 руб

Другие события

В кинотеатрах