Вход

Концерт

Творчы вечар пісьменніцы і спявачкі Таццяны Дашкевіч «Таццянін дзень»

Минск

Описание

25 студзеня 2025 года, а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца творчы вечар пісьменніцы і спявачкі Таццяны Дашкевіч.

«Таццянін дзень» — традыцыйная зімовая вечарына Таццяны Дашкевіч пісьменніцы, якая спявае.

Творца вядомая як аўтар больш дваццаці кніжак і выканаўца песень пад гітару, стваральніца альбомаў «Адвядзі мяне ў храм», «Вясковы анёл», «Мама», «Дзве рыбкі».

Рэпертуар Таццяны Дашкевіч разнастайны — гэта традыцыйныя і гарадскія рамансы, стылізацыі народных песень, духоўныя спевы, і ўсё гэта на вышэйшым выканальніцкім узроўні.

Цягам вечара прагучаць лепшыя песні спявачкі на рускай мове, а таксама цыкл беларускіх кампазіцый, падрыхтаваных спецыяльна для гэтага вечара. Не абыдзецца без вершаў і жыццёвых гісторый.

Запрашаем правесці гэты зімовы вечар разам, каб сагрэцца цёплым тэмбрам голасу Таццяны Дашкевіч і натхніцца яе светлай паэзіяй.

Дата премьеры

25 января 2025

Место

Музей М.Богдановича ул. Богдановича, 7а

Стоимость билета

10 руб

Другие события

В кинотеатрах