Вечар нацыянальнага мастацтва. Ансамбль танца, музыкі і песні «Талака».
Мастацкі кіраўнік — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Падаляк.
24 лютага ансамбль танца, музыкі і песні «Талака» запрашае гледачоў прыняць удзел у вечары нацыянальнага мастацтва.
Падчас канцэрту таленавітыя артысты праявяць сябе ў трох творчых накірунках: харэаграфія, вакал, музычнае выкананне.
Выступленне калектыву стане сапраўдным падарункам для кожнага ў зале, а падораны артыстамі настрой не пакіне на працягу тыдня. Народна-сцэнічныя танцы «Святочная брама», «Калатуха», «Брацетка і сястрыца» і інш., вакальная і аркестровая музыка, шматгалосны спеў прагучаць са сцэны Віцебскай абласной філармоніі.
Дата премьеры
19 ноября 2025
Место
Филармония ул. Ленина, 69
Стоимость билета
8 руб