Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы запрашаем вас у Музей гісторыі беларускай літаратуры на Літаратурную дыктоўку. Для Беларусі ўжо стала традыцыяй святочна адзначаць гэты дзень, правяраючы веданне роднай мовы дыктантам. Гэтым разам і мы далучымся да гэтай акцыі.
Прапануем разам праверыць свае веды, слухаючы адзін з твораў Уладзіміра Караткевіча. Правядзе дыктоўку музыка і блогер, папулярызатар беларускай мовы — Ілья Шынкарэнка!
Самы кемлівы і пісьменны ўдзельнік атрымае прыз! — квіток на канцэрт Ільі Шынкарэнкі, які адбудзецца ў музеі 21 лютага.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Дата премьеры
17 февраля 2025
Место
Музей белорусской литературы ул. Богдановича, 13
Стоимость билета
8 руб