Выставка живописи Юлии Коба «Тут тепло» - выставка 12 марта 2024

2024-03-12 00:00:00

Жанр: Художественные, 0+

12 сакавіка а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Тут цёпла”, якая прадставіць жывапісныя пейзажы, кветкавыя нацюрморты, вясновыя партрэты беларускай мастачкі Юліі Коба.
Юлія Коба – мастак, член Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Еўразійская мастацкая садружнасць”, удзельніца шматлікіх выставак, куратар і ўдзельніца пленэраў, заснавальніца арт-студыі “Охра” (Мінск), яе творчы кіраўнік і педагог. Работы Юліі знаходзяцца ў асабістых калекцыях Расіі, ЗША, Англіі і інш. У экспазіцыі – духмяныя букеты, утульнасць родных абшараў, магія світанкаў, шолах лугавой травы – прырода, якая прачынаецца пасля зімовага сну. Квітнеючыя грушы, васільковае поле, букеты бэзу, мальвы, флоксы, півоні, лілеі, макі, гладыёлусы, люпіны, цюльпаны, эфектныя сланечнікі, лугавыя травы, дзяўчынка на арэлях, прадстаўленыя ў экспазіцыі, расквітнеюць і распачнуць вясну ў галерэі “Панарама”.

Выстаўка будзе працаваць да 14 красавіка 2024 г. Дата яе заканчэння можа быць зменена.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы агляднай пляцоўкі. На адкрыццё ўваход вольны, у астатні час – уваход складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.
Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.