З 7 жніўня 2025 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачне працу выстава «Лета. Спякота».
Экспазіцыя аб’яднуе творы беларускага жывапісу з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь агульнай канцэпцыяй — рэпрэзентаваць вобраз лета, летняй спякоты і іншых сюжэтна-тэматычных яго варыяцый у розных жанравай і стылістычнай інтэрпрэтацыях.
Семантыка выявы сонца, у гэтым выпадку, тлумачыцца ў шырокай палітры сэнсавых адценняў: ад архетыпічнага фальклорнага салярнага знака і яго сучаснага пластычнага гучання, сонечнага святла як эмацыянальнай «фарбы» выяўленчай мовы, да наратыўных, кінематаграфічных яго ўласцівасцяў, прадстаўленых у багацці сюжэтна-тэматычных кампазіцый.
Ад сацрэалістычнай класікі, сентыментальна-рамантычных, летуценных світанкаў і заходаў, імпрэсіяністычных блікаў сонца на траве Я. Зайцава, В. Цвіркі, У. Стэльмашонка, абагульненых, сімвалічных, песенна-лірычных кампазіцый А. Скавародкі, М. Казакевіча і інш., якія адлюстроўваюць лета як адвечную маладосць, да абстрактных палотнаў, дзе вобразная гама злучае разнастайныя адценні інтэрпрэтацый — прастора экспазіцыі трансфармуецца ў вопыт куратарскага і глядацкага чытання гэтай тэмы.
Дата премьеры
07 августа 2025
Место
Художественный музей ул. Ленина, 20
Стоимость билета
10 руб