12 снежня ў 2-й зале выставачнага корпуса Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава «Мастакі на вакацыях». У экспазіцыі паказаны жывапісныя, графічныя і скульптурныя работы з фондаў музея, створаныя беларускімі мастакамі падчас замежных вандровак.
Мастакі шмат падарожнічаюць, не развітваючыся з эцюднікам, шматлікія пейзажы і замалёўкі, прадстаўленыя ў экспазіцыі, створаны як падчас вандровак па маляўнічых кутках Савецкага Саюза, так і за мяжой. Творчасць стала непарыўным звяном у перадачы ўражання мастака аб краінах і культуры, архітэктуры, прыродзе, людзях і многім іншым, што так адрозніваюцца ад роднага краю і звычайнага ўкладу жыцця. Выстава раскрывае больш шырокае паняцце, чым водпуск і адпачынак, закранаючы як гістарычныя падзеі, так і асабістыя жыццёвыя абставіны, з-за якіх мастак апынуўся за межамі беларускай зямлі.
У экспазіцыі прадстаўлены творы многіх вядомых беларускіх мастакоў: Аркадзя Астаповіча, Івана Ахрэмчыка, Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Віктара Вярсоцкага, Яўгена Зайцава, Яўгена Красоўскага, Барыса Малкіна, Сяргея Селіханава, Уладзіміра Стэльмашонка і інш.
Дата премьеры
12 декабря 2025
Место
Выставочный корпус ул. Карла Маркса, 24
Стоимость билета
8 руб