Вход

Выставки

Выстава «Васільковае трымценне»

Минск

Описание

З 5 верасня 2025 года ў 1-м зале выставачнага корпуса Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. Карла Маркса, 24) пачне працу выстава беларускага шкла «‎Васільковае трымценне».

Сіняе шкло (кобальтавае, блакітнае) з’яўляецца традыцыйным для беларускай мастацкай шкловытворчасці.

На выставе прадстаўлена каля 30 шматфігурных дэкаратыўных кампазіцый і асобных твораў розных аўтараў: Сямёна Грахоўскага, Галіны Ісаевіч, Таццяны Малышавай, Людмілы Мягковай, Сільвіі Раўдвеэ, Галіны Сідарэвіч, Сяргея Шэціка і іншых, выкананых на шклозаводзе «‎Нёман» і Барысаўскім хрустальнам заводзе імя Ф.Э. Дзяржынскага ў 1930-х–2010-х гадах.

Для ўзмацнення эфекта ўспрымання экспазіціыя дапоўнена арыгінальнымі фотаздымкамі, якія адлюстроўваюць паэтыку прыроды Беларусі, на якую мы ўзглянулі скрозь прызму сіняга і яго адценняў.

Выстава працягнецца да 10 кастрычніка 2025 года.

Куратары выставы: Марыя Шугалей, навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела, Юлія Загорская, старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва XX–XXI ст.

Дата премьеры

05 сентября 2025

Место

Выставочный корпус ул. Карла Маркса, 24

Стоимость билета

8 руб

Другие события

В кинотеатрах