А мне не сорамна!.. - спектакль 22 апреля 2023

2023-04-22 12:00:00

Режиссер: Кацярына Аверкава

Продолжительность: 90 минут

Жанр: Детский, 6+

Неверагодная падзея! Дзіўная гісторыя! У лесе згубілася чыёсьці сумленне! Добрае, смешнае стварэнне выпадкова выпала з цела свайго гаспадара. І цяпер нехта блукае без сумлення! Лес у небяспецы!
Маленькія, але вельмі адважныя Заяц, Вожык і Бабраня дружна адправіліся на пошукі бессаромніка. Шматлікія цяжкасці, прыгоды і дзіўныя сустрэчы чакаюць іх на гэтым шляху…
Але сапраўдным сябрам усё пад сілу!

Ролі выконваюць:
Сорам – Ганна Семяняка, Надзея Цвяткова
Заяц – Вераніка Буслаева, Наталля Халадовіч
Бабраня – Арцём Курэнь
Вожык – Дзяніс Аўхарэнка
Лось – Аляксандр Ніканенка
Козлік – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч
Свіння – заслужаная артыстка РБ Галіна Чарнабаева
Мядзведзь – Максім Брагінец
Воўк – Дзмітрый Давідовіч