Блытаніна - спектакль 21 сентября 2023

2023-09-21 19:00:00

Продолжительность: 80 минут

Жанр: 18+

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі і Цэнтр беларускай драматургіі запрашаюць на тэатралізаванае чытанне п’есы «Блытаніна» Аляксея Макейчыка.

Дзяніс прыходзіць да Марты, каб разабрацца з праблемамі ў жыцці. Марта – псіхолаг, якая бярэ за сеанс немалыя грошы. Але чаму сустрэчы прыводзяць не да паляпшэння сітуацыі Дзяніса, а да з’яўлення незвычайных лістоў з мінулага? І ўвогуле, ці ўсё так, як падаецца з пачатку альбо гэта нейкая блытаніна?

Аляксей Макейчык – сучасны беларускі драматург, п’есы якога траплялі ў шорт і лонг-лісты фестываляў «За!Тэкст», «Еўразія», «WriteBox», «Любімаўка» і г.д. П'еса «Блытаніна» была напісана на Міжнароднай драматургічнай лабараторыі Цэнтра беларускай драматургіі.
Ролі выконваюць: Дзяніс Аўхарэнка, Юлія Лазоўская
Чытанне п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.

Чытанне адбудзецца на беларускай мове.