Гарачае Сэрца - спектакль 19 апреля 2023

2023-04-19 19:00:00

Продолжительность: 150 минут

Жанр: Комедия, Премьера, 16+

камедыя ў 2-х дзеях

рэжысёр-пастаноўшчык Валянціна Еранькова
кампазітар Аляксей Еранькоў
мастак-пастаноўшчык Барыс Герлаван

Ці задумваліся Вы калі-небудзь, якое ў Вас сэрца?
Поўнае кахання і пяшчоты ці халоднае і асцярожнае? А можа параненае, але якое імкнецца да палёту? А калі яно гарачае?
“Гарачае сэрца”! Менавіта так называецца новая пастаноўка Купалаўскага тэатра па аднайменнай п’есе А.Астроўскага.
Падзеі, стасункі паміж людзьмі, якія адбываліся 100 гадоў таму, хвалююць нас і сёння! Выбар залежыць ад кожнага з нас! Каханне ці грошы? Годнасць ці сорам? І што рабіць, калі, як гаворыць адзін з галоўных герояў купец Кураслепаў: “Неба валіцца”? А калі ў Вас скралі вялікія грошы? А калі б - Вы скралі?
Разбураныя адносіны, зламаныя лёсы, пошук праўды, жыццё ў вяселлі, ад якога становіцца часам страшна!
І толькі адно гарачае сэрца галоўнай гераіні Парашы здольна змяніць жыццё кожнага. Бо трэба толькі паспрабаваць жыць па-людску!
Нечаканае прачытанне п’есы А.Астроўскага ад рэжысёра-пастаноўшчыка, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валянціны Ераньковай.