Па матывах твораў Уладзіміра Караткевіча
Аўтары інсцэніроўкі: Мікалай Музычэнка, Алена Зміцер
Жанр: гісторыя аднаго дома
Рэжысёр: Алена Зміцер
Мастак-пастаноўшчык: Марына Алекна
Беларуская зямля і яе народ на працягу ўсяго існавання падвяргаліся складаным выпрабаванням. Вялікая Айчынная вайна — адна з найтрагічных старонак нашай гісторыі. Тое, што нельга забыць, бо ў жыцці ўсё ўзаемазвязана: паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй, паміж усім жывым на зямлі існуе непарыўная нябачная сувязь.
«Карней» — гэта спектакль, у якім галоўным прадметам даследавання становіцца Дом. Дом як сімвал, як пачуццё, як сувязь з роднай зямлёй, як злучальнае звяно пакаленняў, досведаў, часоў і выпрабаванняў.
Галоўны герой Карней — мясцовы пацукалоў, неадназначны, дзівакаваты чалавек, якога любяць усе дзеці і, як потым выяўляецца, усе мышы. Ён марыць аб Доме, шукае яго — сваё месца. Аднак, калі знаходзіць, здараецца страшнае… Вайна, перад тварам якой чалавек, як і ўсё жывое, – вельмі хісткая, крохкая істота, дробязь, пясчынка. Як, сутыкнуўшыся з такой дадзенасцю, такой рэчаіснасцю, засцерагчы, адстаяць, абараніць сімвал сувязі з роднай зямлёй, родам — свой Дом?..
У аснове спектакля – апавяданне Уладзіміра Караткевіча «Карней — мышыная смерць», а таксама ўрыўкі з празаічных твораў пісьменніка, яго вершаў і эсэ.
Ролі выконваюць:
Карней — Дзяніс Аўхарэнка
Алеся, Фраў — Ганна Семяняка
Янка — Арцём Курэнь
Мыш — Дзмітрый Давідовіч
Цётачка, Баба Галя — заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Сідаркевіч
Пацук — Аляксандр Ніканенка
Мыш, Дзядзька Міша — Сяргей Шымко
Мышка, Цётка Дуня, Крумкач — Юлія Лазоўская
Ханс — Максім Брагінец
Гюнтэр — Уладзіслаў Віленчыц
Ральф — Уладзіслаў Ноздрын
Мікола — Максім Паніматчанка, Максім Карасцялёў
Сярожка, Пацукалоў — Багдан Курэнь
Дата премьеры
27 июня 2024
Место
РТБД ул. Кропоткина, 44
Стоимость билета
30 руб