З усімі здараецца недахоп летуценнасці. І дзеці, і дарослыя часам хварэюць дзіўнай хваробай — дэфіцыт цудаў. Але ёсць вырашэнне — казкатэрапія!
Глыбокія і адначасова лёгкія гісторыі пра анёла шчаслівых момантаў, пра тое, што ўсе мы звязаныя нябачнымі ніткамі, пра тое, што сапраўды губляем і знаходзім, і, вядома, пра нашую з вамі родную мову…
З дапамогай японскага папяровага тэатра — камішыбай, паказваць і расказваць будзе Аляксей Кулакоў — актор тэатра-батлейкі «Дом з марамі», паэт, пісьменнік і сцэнарыст.
17 чэрвеня а 19-й гадзіне сустрэнемся ў Літаратурным, каб памарыць і павандраваць па казачным свеце.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21
Шчыра запрашаем!
Дата премьеры
17 июня 2025
Место
Музей белорусской литературы ул. Богдановича, 13
Стоимость билета
10 руб