Пачупкі - спектакль 23 августа 2022

2022-08-23 19:00:00

Режиссер: Яўген Карняг

Продолжительность: 100 минут

Чорная прастора на чорным фоне… дзе амаль нічога не бачна.
Месца, дзе аддадзена перавага беларускаму фальклору, пабудове гуку і працы глядацкага ўяўлення…

Жыццё чалавека вызначаюць тры ключавыя этапы – народзіны, шлюб і смерць. “Пачупкі” – другая частка спектакля “Шлюб з ветрам”, другі крок пагружэння рэжысёра Карняга, кампазітара Аверкавай і РТБД у беларускую культуру.

“Пачупкі” як спектакль-роздум на тэму нараджэння дзіцяці. Спектакль, у якім галоўным выяўленчым сродкам выступіць менавіта гук.

Рэжысёр-пастаноўшчык – Яўген Карняг
Мастак – Таццяна Нерсісян
Кампазітар і музычны кіраўнік – Каця Аверкава
Гукарэжысёр – Ксенія Каральчук

Прэм’ера: 17 лютага 2022 года
УВАГА! У спектаклі выкарыстоўваецца дым-машына.
Калі ласка, улічвайце гэтую інфармацыю пры планаванні наведвання спектакля.