Вход

Спектакль

Смешныя людзі

Витебск

Описание

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа

Іграем Чэхава. Камедыя па аднаактовых п’есах «Пра шкоду тытуню», «Юбілей», «Прапанова».

Гісторыі спектакля — быццам спісаныя з жыцця класікам прозы і драматургіі Антонам Паўлавічам Чэхавым. Прасякнутыя тонкай іроніяй і знаходлівым гумарам, яны захапляюць лёгкасцю сюжэта і вытанчанасцю вобразаў. Героі Чэхава — звычайныя людзі, якія ў прапанаваных абставінах выглядаюць смешнымі, чуллівымі, кранальнымі.

«Пра шкоду тытуню» Іван Іванавіч Нюхін — сапраўдны муж сваёй жонкі, які шукае любую магчымасць, каб у сваіх лекцыях расказаць пра пакуты сямейнага жыцця.

«Юбілей» Юбілей банка — справа адказная. Але пакуль адныя, як старшыня кіраўніцтва Шыпучын Андрэй Андрэевіч, з хваляваннем чакаюць урачыстасці, іншыя, як бухгалтар Кузьма Мікалаевіч Хірын, займаюцца складанай штодзённай працай. Але ці магчыма па-сапраўднаму засяродзіцца на справе, калі перад вачыма пастаянна мітусяцца то жонка начальніка Таццяна Аляксееўна, то дакучлівыя наведвальнікі з прашэннямі кшталту Настассі Фёдараўны Мярчуткінай, то службоўцы з паперкамі і віншаваннямі?!..

«Прапанова» Памешчык Іван Васільевіч Ломаў прыходзіць да свайго суседа Сцяпана Сцяпанавіча Чубукова, каб зрабіць прапанову ягонай дачцэ Наталлі Сцяпанаўне. І ўсё магло б вырашыцца паспяхова, калі б не да смешнага бессэнсоўная прынцыповасць у меркаваннях усіх трох герояў, прыперчаная спрэчнымі пытаннямі маёмасці і сабакаводства.

Пераклад Алеся ЗАМКОЎСКАГА. Пастаноўка і музычнае афармленне заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі Юрыя ПАХОМАВА. Мастак-пастаноўшчык Андрэй ЖЫГУР.

Дата премьеры

23 января 2025

Место

Драматический театр им. Я.Коласа ул. Замковая, 2

Стоимость билета

20 руб

Другие события

В кинотеатрах