Вход

Спектакль

Спектакль «Камедыя‎»‎

Минск

Описание

Спектакль «Камедыя‎»‎ пастаўлены паводле п'есы Уладзіміра Рудава, якую ён напісаў па матывах твораў беларускіх аўтараў 19 стагоддзя Каятана Марашэўскага і Францішка Аляхновіча.

Гэта вясёлая гісторыя, якая злучае ў сабе гумарыстычныя дыялогі, востры гратэск, запальныя музычныя нумары — ад класікі да сучасных кампазіцый. Яна расказвае пра кожнага з нас — звычайнага чалавека, яго сілу і слабасці.

Селянін Дзёмка пакрыўдзіўся на першага чалавека — Адама за сваё цяжкае жыццё і няпростае становішча. Тым часам да яго з’явіўся Чорт, кажучы «не нарекать на Адама..». Ёнпрапануе пайсці ў заклад: за 300 рублёў цэлы дзень прасядзець моўчкі. Пры ўсёй сваёй д'ябальскай сутнасці Чорт дае Дзёмку надзею, што той зможа справіцца са спакусай. Але ці вытрымае выпрабаванне селянін?...

Наша «Камедыя‎»‎спадабаецца ўсім, хто хоча адпачыць ад шэрых будняў і падарыць сабе добры настрой!

Пастановачная група:

Рэжысёр-пастаноўшчык — Сяргей Кулікоўскі

Режиссёр — Елізавета Машкович

Мастак-пастаноўшчык — Лідзія Малашэнка

Мастак па святле — Уладзіслаў Рыхтэр

Балетмайстар — Андрэй Токараў

Дата премьеры

16 апреля 2026

Место

Новый театр ул. Л. Чайкиной, 16

Стоимость билета

30 руб

Другие события

В кинотеатрах