Па п’есе Уладзіміра Гуркіна.
Прэм’ера — 15 кастрычніка 2023 года.
Жыццёвая меладрама на 2-е дзеі.
Пастаноўка Вячаслава Грушова, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.
Сцэнаграфія і касцюмы — Святланы Макаранка.
Музычнае афармленне — Аляксандра Крыштафовіча.
Пераклад п’есы на беларускую мову — Пятро Ламана, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.
Памочнік рэжысёра — Кацярына Мураўёва.
Лёсы трох сясцёр з далёкай уральскай вёскі пераплеценыя паміж сабой. Яна разам працуюць, выхоўваюць дзяцей, жартуюць і спяваюць бяседныя песні... Спадзяюцца, што навала Вялікай Айчыннай вайны не кране іх... Бяда прыходзіць нечакана, калі на Івана, мужа Аляксандры, і на Пятра, мужа Соф’і, піша данос разбэшчаны старшыня калгаса. Папярэджвае пра гэта мясцовы міліцыянер Рымас Паціс. Кармільцам толькі адна дарога — на фронт дабравольцамі, каб там бараніць сваіх каханых і родных. У тыле застаецца Міхаіл, муж Ганны, — аднаногі інвалід, які працуе на канюшні.
Вайна мінае... Пад Сталінградам загінуў Пётр, ад гора памерла яго Соф’я... Аляксандра не дачакалася Івана, і збіраецца звязаць свой лёс з Рымасам, які дапамагаў сям’і выжыць у галодныя ваенныя гады. Але Іван усё ж такі вяртаецца...
У спектаклі пастаянна чуецца трывожнае водгулле вайны, адзінага адмоўнага персанажа п’есы. Але пад ціскам жыццёвых выпрабаванняў героі не сталі злоснымі, помслівымі — яны захавалі ў сабе чалавечую годнасць, міласэрнасць, дабрыню. Яны застаюцца напоўненымі любоўю адно да аднаго.
П’еса «Саня, Ваня, з імі Рымас», напісаная ў 2005 годзе, разам з вядомымі драматургічнымі творамі «Прыбайкальская кадрыль» і «Любоў і галубы» ўваходзіць у склад трылогіі так званых «вясковых гісторый».
У спектаклі занятыя: Вольга Куляшова (Ганна), Ніна Обухава (Соф’я), Святлана Сухадолава / Вікторыя Шамардзіна (Аляксандра), Раман Волат / Цімур Жусупаў (Іван Краснашчокаў, муж Аляксандры), Юрась Цвірка (Пётр Рудакоў, муж Соф’і), Дар’я Французава / Алёна Чыстабаева (Жэня, дачка Соф’і), Вадзім Асвяцінскі Пятро Ламан, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (Рымас Альбертавіч Паціс).
Дата премьеры
12 мая 2025
Место
Театр им Я.Купалы ул. Энгельса, 7
Стоимость билета
10 руб