Вход

Спектакль

Спектакль «Які такі «патоп»‎?‎»‎

Минск

Описание

Кемлівая Вавёрка, рамантычны Кабанчык і Кароўка-ласаўка не проста жывуць і крочаць па свеце, а шчыра, з цеплынёй і клопатам аб іншых пакаленнях ставяцца да прыроды і наваколля.

А які такі «патоп»‎?‎ — спытаеце вы. Вавёрка, Кабанчык і Кароўка ўжо чакаюць вас у новым экалагічным спектаклі РТБД, каб распавесці аб усіх тонкасцях і «тлустасцях» беражлівых адносін да месца, у якім мы ўсе жывём. Будзе не толькі пазнавальна і карысна, а і весела, яскрава і па-сяброўску, з гульнямі, жартамі і загадкамі.

Увага! Будзьце асцярожныя, вашы дзеткі пасля спектакля могуць пачаць самі сартыраваць смецце.

Жанр: экаспектакль.

Рэжысёр-пастаноўшчык: Вераніка Буслаева.

Сцэнограф і мастак па касцюмах: Юрый Саламонаў.

Кампазітар: Міхаіл Абухаў.

Відэакантэнт: Аляксей Ладышаў.

Прэм’ера: 8 ліпеня 2025 года.

Дата премьеры

08 июля 2025

Место

РТБД ул. Кропоткина, 44

Стоимость билета

12 руб

Другие события

В кинотеатрах