Золушка - спектакль 17 декабря 2022

2022-12-17 11:00:00

Продолжительность: 105 минут

Жанр: Детский, 6+

Пераклад на беларускую мову: Лідзія НАЛІЎКА
Кампазітар: Андрэй ЦЯРЭНЦЬЕЎ
Балетмайстар: Міхал КАМІНСКІ
Рэжысёр-пастаноўшчык: Шаўль ЦІКЦІНЕР
Мастак-пастаноўшчык: Ларыса Рулёва

Чароўная казка паводле Яўгена Шварца
Наш спектакль — пра шчасце. А яно, як вядома, у кожнага сваё. Шчасце Караля ў тым, каб стварыць свята ўсім сваім падданым; ён шчаслівы толькі тады, калі шчаслівыя іншыя. Для Феі Хроснай шчасце палягае ў дапамозе добрым людзям і любай Папялушцы. Шчасце Мачыхі — заняць месца сярод першых значных асоб каралеўства, але як! Сувязямі, подкупам, хабарамі; яна крывадушнічае, хлусіць і нават знаходзіць сабе хаўруснікаў. А шчасце Папялушкі — у марах, якія спраўджваюцца. 

Спектакль на беларускай мове